Что такое findslide.org?

FindSlide.org - это сайт презентаций, докладов, шаблонов в формате PowerPoint.


Для правообладателей

Обратная связь

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Яндекс.Метрика

Презентация на тему Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў

Партрэт Івана Чыгрынава (Таццяна Ханіна)
Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў   Я не скажу, што бачыў свет,       Але Партрэт Івана Чыгрынава (Таццяна Ханіна) БіяграфіяІван Гаўрылавіч Чыгрынаў нарадзіўся 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор БіяграфіяПасля завяршэння вучобы І. Чыгрынаў працуе рэдактарам, а затым і загадчыкам рэдакцыі БіяграфіяІ. Чыгрынаў займаў і адказныя дзяржаўныя пасады. Ён выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета ТворчасцьПершыя вершы пісьменніка з’явіліся ў друку яшчэ ў 1952 годзе, але ўжо І. Чыгрынаў пераважна заглыбляўся ў той аспект вайны, які быў звязаны з Найбольш характэрным для пісьменніка было апавяданне “Варажба”, якое стала адным з раздзелаў У 1980-1990-я гады пісьменнік звярнуўся да драматургіі. Ён напісаў звыш дзесяці п’ес, Пісьменнік выступаў у друку з артыкуламі аб надзённых праблемах літаратурнага жыцця, аб
Слайды презентации

Слайд 2
Партрэт Івана Чыгрынава (Таццяна Ханіна)

Партрэт Івана Чыгрынава (Таццяна Ханіна)

Слайд 3
Біяграфія


Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў нарадзіўся 21 снежня 1934 года

БіяграфіяІван Гаўрылавіч Чыгрынаў нарадзіўся 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі

ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў

сялянскай сям’і.
Вайна, якую будучы пісьменнік перажыў у роднай вёсцы, дала яму багата ўражанняў, а пазней вызначала тэматыку яго твораў.
Сямігодку І. Чыгрынаў закончыў у сваёй вёсцы, а сярэднюю школу ў Саматэевічах, радзіме Народнага паэта А. Куляшова, што пэўным чынам паўуплывала на захапленне літаратурай. Гэтаму актыўна спрыяла і вучоба на аддзяленні журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1952-1957).

Слайд 4
Біяграфія
Пасля завяршэння вучобы І. Чыгрынаў працуе рэдактарам, а

БіяграфіяПасля завяршэння вучобы І. Чыгрынаў працуе рэдактарам, а затым і загадчыкам

затым і загадчыкам рэдакцыі выдавецтва Акадэміі Навук, рэдактарам аддзела

публіцыстыкі і нарыса часопіса “Полымя”. У 1975-1986 гадах пісьменнік працаваў у апараце Саюза пісьменнікаў, займаючы пасады намесніка старшыні, а затым сакратара праўлення. З 1987 года ён узначальваў Беларускі фонд культуры, а таксама быў рэдактарам часопіса “Спадчына”.

Слайд 5
Біяграфія
І. Чыгрынаў займаў і адказныя дзяржаўныя пасады. Ён

БіяграфіяІ. Чыгрынаў займаў і адказныя дзяржаўныя пасады. Ён выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага

выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета рэспублікі, быў старшынёй камісіі па

нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах. У 1978 годзе ў складзе беларускай дэлегацыі ўдзельнічаў у рабоце чарговай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
У 1994 годзе яму было прысвоена ганаровае званне “Народны пісьменнік”.
Не стала І. Чыгрынава 5 студзеня 1996 года.

Слайд 6
Творчасць
Першыя вершы пісьменніка з’явіліся ў друку яшчэ ў

ТворчасцьПершыя вершы пісьменніка з’явіліся ў друку яшчэ ў 1952 годзе, але

1952 годзе, але ўжо ў студэнцкія гады ён стала

перайшоў на прозу. Яго першае апавяданне было надрукавана ў газеце “Чырвоная змена” ў 1957 годзе. У 60-я гады ён зарэкамендаваў сябе як адзін з цікавых і арыгінальных навелістаў, рэгулярна змяшчаючы свае творы на старонках перыядычнага друку. Сталасць празаіка пацвердзілі зборнікі “Птушкі ляцяць на волю” (1965), “Самы шчаслівы чалавек” (1967), “Ішоў на вайну чалавек” (1973).

Слайд 7 І. Чыгрынаў пераважна заглыбляўся ў той аспект вайны,

І. Чыгрынаў пераважна заглыбляўся ў той аспект вайны, які быў звязаны

які быў звязаны з вёскай, адкуль усе мужчыны пайшлі

на фронт, а ў хатах засталіся жанчыны, дзеці ды старыя людзі. “Але былі людзі не толькі на вайне, але і ў вайне. Мяне больш за ўсё займала тое, як яны паводзілі сябе пад акупацыяй”, – гаварыў пісьменнік. У яго ёсць апавяданне пра пачатак вайны (“Ішоў на вайну чалавек”), пра сустрэчу салдат на вызваленай зямлі (“Бульба”), пра ўплыў ваенных падзей на лёсы людзей у пасляваенны час (“За сто кіламетраў на абед”, “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”, “У ціхім тумане”).

Слайд 8 Найбольш характэрным для пісьменніка было апавяданне “Варажба”, якое

Найбольш характэрным для пісьменніка было апавяданне “Варажба”, якое стала адным з

стала адным з раздзелаў рамана “Плач перапёлкі” (1972).
Затым

былі напісаны раманы “Апраўданне крыві” (1977), “Свае і чужынцы” (1984), “Вяртанне да віны” (1991), “Не ўсе мы згінем” (1996). У раманнай пенталогіі назіраецца імкненне ахапіць увесь перыяд жыцця людзей у час вайны – ад лета сорак першага да лета сорак чацвёртага, да вызвалення Беларусі. Усім зместам сваіх твораў І. Чыгрынаў сцвярджаў ідэю пра няскоранасць і неўміручасць народа.

Слайд 9 У 1980-1990-я гады пісьменнік звярнуўся да драматургіі. Ён

У 1980-1990-я гады пісьменнік звярнуўся да драматургіі. Ён напісаў звыш дзесяці

напісаў звыш дзесяці п’ес, у большасці сваёй прысвечаных мінуламу

нашай радзімы, пераломным гадам у яе гісторыі. “Я адчуў, – зазначаў І. Чыгрынаў, – што цяпер вельмі патрэбны творы, якія павінны рэканструяваць гісторыю нашага народа. Патрэбны жывыя ілюстрацыі. Не ўслед за гісторыкамі, а ў першыню самім дадаваць гістарычныя пласты і ўвасабляць у мастацкія вобразы”. Драматычныя творы якраз і цікавы жаданнем сказаць сваё слова пра многія вызначальныя падзеі (“Звон – не малітва”, “Следчая справа Вашчылы”, “Чыстыя рэкі і мутныя воды”, “Толькі мёртвыя не вяртаюцца” і іншыя).

Слайд 10 Пісьменнік выступаў у друку з артыкуламі аб надзённых

Пісьменнік выступаў у друку з артыкуламі аб надзённых праблемах літаратурнага жыцця,

праблемах літаратурнага жыцця, аб чым сведчыць ужо назва кніг,

у якіх сабраны яго выступленні і артыкулы – “Новае ў жыцці, новае ў літаратуры” (1983), “Паміж сонцам і месяцам. Роздум над жыццём, культурай і літаратурай” (1994). І. Чыгрынаў быў адным з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага тэлефільма “Руіны страляюць” 1977).



  • Имя файла: Іvan-gaўrylavіch-chygrynaў.pptx
  • Количество просмотров: 178
  • Количество скачиваний: 7